dcsimg

Жаўна зялёная ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages

Зялё́ны дзя́цел ці зялёная жаўна́ (Picus viridis) — від птушак зь сямейства дзятлавых (Picidae). Разам зь сівой жаўной (Picus canus) зьяўляецца адзіным прадстаўніком роду Picus у Цэнтральнай Эўропе.

Апісаньне

Падобная да сівой жаўны: верх аліўкава-зялёны з бачным у палёце жоўтым надхвосьцем. У абодвух полаў чырвоная шапачка і чорны лоб. У самца чырвоная пляма на чорным «вусе». Маладыя больш сьветлыя, з больш выразнымі плямкамі зьверху і з рыскамі зьнізу. Радужына вока шэрая. Голас: чысты і гучны рогат, які нагадвае ржаньне каня: «клю-клю-клю-клю…» або «юх-юх-юх-юхюхюх» (у адрозьненьне ад сівой жаўны танальнасьць амаль аднолькавая), позыў «гі-йак», вельмі рэдка стукае. Даўжыня цела 31—35 см, размах крылаў 50—55 см[1].

Падвіды

Біятоп

Сьветлыя высакастволыя лясы (лісьцевыя або зьмяшаныя), часьцей іх прасьветленыя ўскрайкі, рачныя даліны, парослыя высокімі лісьцевымі дрэвамі (таполямі, вольхамі), групы дрэў сярод палёў, старыя паркі (нават у гарадах), на захадзе арэалу таксама сады, вінаграднікі, адкрытыя тэрыторыі з адзіночнымі дрэвамі і нават бязьлеснае навакольле з сухастоем.

Гняздо

У дупле (звычайна лісьцевага дрэва), звычайна бліжэй да сярэдзіны вышыні камля (часта 1—5 м над зямлёй). У подсьціле парахня, часам некалькі трэсак. Дыямэтар адтуліны 6—8 см, глыбіня гнездавой камэры 25—50 см, шырыня 15—20 см.

Яйкі

 src=
Яйкі Picus viridis

5—7 (3—9, вельмі рэдка 11), эліптычныя, падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, белыя, бліскучыя, з бачнымі порамі. Памеры: 31,0 × 23,0 мм (29,5—34,0 × 21,0—23,5 мм).

Арэал

Эўропа (акрамя Ірляндыі), паўднёвая, паўднёва-ўсходняя і Малая Азія, Каўказ, Ірак, паўночны і заходні Іран, паўднёва-заходні Туркмэністан.

Пералёты

Аселы. У межах арэала ўзімку качуе.

Месца зімовак

У межах гнездавога арэала.

На Беларусі

Рэдкі на захадзе і вельмі рэдкі на астатняй частцы краіны аселы від. У Чырвонай кнізе Беларусі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svgсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі

Жаўна зялёная: Brief Summary ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages

Зялё́ны дзя́цел ці зялёная жаўна́ (Picus viridis) — від птушак зь сямейства дзятлавых (Picidae). Разам зь сівой жаўной (Picus canus) зьяўляецца адзіным прадстаўніком роду Picus у Цэнтральнай Эўропе.

license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі