Дамавы сыч або Сіпель[1] (Athene noctua) — птушка роду сычы сямейства савіныя.
Даўжыня цела каля 25 см. Важыць 150—170 г. Самцы і самкі афарбаваныя аднолькава: сьпіна сьветла-бурая або пясочная, на плечавых пёрах круглявыя белыя плямы, брушка белае з бураватымі падоўжнымі стракацінамі. Распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Паўднёвай Эўропе, Паўночнай Афрыцы і Азіі (выключаючы Паўночную). У Беларусі трапляецца рэдка, пераважна на поўдні, селіцца ля жытла, у старых парках і закінутых кар'ерах. У кладцы 4-6 яек. Сілкуецца дробнымі грызунамі, насякомымі, радзей птушкамі.
Дамавы сыч або Сіпель (Athene noctua) — птушка роду сычы сямейства савіныя.