dcsimg

Какаду акуляравы ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages

Акуляравы какаду (Cacatua ophthalmica, сін. Plyctolophus ophthalmicus) — птушка сямейства какаду.

Зьнешні выгляд

Папугай буйных памераў. Дарослыя асобіны дасягаюць 47—56 см; вага 800—900 г. Афарбоўка апярэньня белая. Вушкі, аснова шыі і шчокі зь лёгкім жаўтаватым адценьнем. Падкрылкі і падхвосьце — жаўтаватыя. Хахалок доўгі, шырокі, акруглы, пафарбаваны ў розныя колеры: аранжавы, лімонны і сьветла-ружовы. Кольцы вакол вачэй пазбаўленыя пёркаў, голыя, шэра-блакітнага колеру, падобныя на акуляры, што і паслужыла падставай для назвы гэтага віду. Дзюба шэра-чорная. Лапы цёмна-шэрыя. Радужка у самца цёмна-карычневая, у саміцы чырванаваты-карычневая.

Commons-logo.svgсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі

Какаду акуляравы: Brief Summary ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages

Акуляравы какаду (Cacatua ophthalmica, сін. Plyctolophus ophthalmicus) — птушка сямейства какаду.

license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі