Су́мнік (па-лацінску: Solidago, ад лац. Solidus — «моцны», «здаровы») — род шматгадовых травяністых расьлін сямейства Астравых, або Складанакветных (Asteraceae). Вядома каля 120 відаў, пашыраных у Паўночнай Амэрыцы, некалькі відаў у Паўднёвай Амэрыцы і Эўразіі.
Шматгадовыя карэнішчавыя травяністыя расьліны і кусты вышынёй да 2 м. Сьцёблы прамастойныя. Лісьце сядзячае або на кароткіх чаранках. Кветкі ярка-жоўтыя ў дробных кошыках, сабраных у аднабокую мяцёлку або гронка- або шчыткападобныя суквецьці. Плод — сямянка.
Найчасьцей расьце на лугох ды пашаах, уздоўж дарог, канаваў і пустынных абласьцей.
Лекавыя, дэкаратыўныя, фарбавальныя і меданосныя расьліны. У культуры выкарыстоўваецца больш за 20 відаў.
У Эўропу некаторыя віды сумнікі завезеныя каля 250 гадоў таму. Выцясьняюць іншыя расьліны.
На Беларусі 3 віды — сумнік звычайны (Solidago virgaurea), Solidago gigantea і сумнік канадзкі (Solidago canadensis). 28 кастрычніка 2016 року ў Беларусі сумнік занесьлі ў чорны сьпіс і забаранілі да інтрадукцыі і (або) акліматызацыі[1][2].
— сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Су́мнік (па-лацінску: Solidago, ад лац. Solidus — «моцны», «здаровы») — род шматгадовых травяністых расьлін сямейства Астравых, або Складанакветных (Asteraceae). Вядома каля 120 відаў, пашыраных у Паўночнай Амэрыцы, некалькі відаў у Паўднёвай Амэрыцы і Эўразіі.
Шматгадовыя карэнішчавыя травяністыя расьліны і кусты вышынёй да 2 м. Сьцёблы прамастойныя. Лісьце сядзячае або на кароткіх чаранках. Кветкі ярка-жоўтыя ў дробных кошыках, сабраных у аднабокую мяцёлку або гронка- або шчыткападобныя суквецьці. Плод — сямянка.
Найчасьцей расьце на лугох ды пашаах, уздоўж дарог, канаваў і пустынных абласьцей.
Лекавыя, дэкаратыўныя, фарбавальныя і меданосныя расьліны. У культуры выкарыстоўваецца больш за 20 відаў.
У Эўропу некаторыя віды сумнікі завезеныя каля 250 гадоў таму. Выцясьняюць іншыя расьліны.
На Беларусі 3 віды — сумнік звычайны (Solidago virgaurea), Solidago gigantea і сумнік канадзкі (Solidago canadensis). 28 кастрычніка 2016 року ў Беларусі сумнік занесьлі ў чорны сьпіс і забаранілі да інтрадукцыі і (або) акліматызацыі.