Плывунцовыя (Lentibulariaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 3 роды (Genlisea, Pinguicula, Utricularia) і каля 316 відаў[1], 350 відаў[2], або 391 від[3].
Прадстаўнікі гэтага сямейства — травы шматгадовыя або аднагадовыя, драпежныя, наземныя, эпіфітныя або водныя. Карані прысутнічаюць альбо адсутнічаюць. Сьцяблы (Utricularia), зьмененыя ў рызоіды, сталоны або карэнішчы, рэдка разьвіваюцца. Пасткі на рызоідах, сталонах або лісьці, якія прысутнічаюць ў Utricularia, але адсутнічаюць у Pinguicula. Прылісткі адсутнічаюць. Лісьце чарговае або ў прыкаранёвай разетцы, простае або па-рознаму падзеленае. Кветкі ў суквецьці або адзіночныя, маюць толькі адну плоскасьць сымэтрыі; чашалісьцікаў 2–5; пялёсткаў 5 або венца 2-губны; тычачак 2. Плод, як правіла — каробачка. Насеньня мала, шмат або рэдка 1 на каробачку, дробнае[2][4].
Распаўсюджваньне: ва ўсім сьвеце[2][3][4].
Плывунцовыя (Lentibulariaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 3 роды (Genlisea, Pinguicula, Utricularia) і каля 316 відаў, 350 відаў, або 391 від.