dcsimg

Дзяцел жоўтагаловы ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages

Жоўтагало́вы дзя́цел (па-лацінску: Picoides tridactylus) — птушка сямейства дзятлавых, распаўсюджаная ў асноўным у лясах Паўночнай Амэрыкі. Два падвіды жывуць у Эўразіі.

Апісаньне

Стракаты, чырвоны колер адсутнічае. На сьпіне белаватая шырокая паласа ад патыліцы да паясьніцы (часам толькі белыя плямы). Бакі галавы чорныя, ніз цела белаваты, бакі цела паласатыя. Верх галавы ў самца жоўты, у самкі чорны зь белым ілбом. Маладыя больш карычневыя з чорнымі плямамі на сьпіне. Ногі з трыма пальцамі. Голас: вельмі падобны, як у вялікага дзятла, але «кійек», а не «кік», у гнездавы пэрыяд ціхае «грек-грек». Стукае даволі павольна. Даўжыня цела 21-25 см, размах крылаў 35-43 см.[1]

Падвіды

З 8 падвідаў у Эўропе: P. t. tridactylus — паўночная Эўропа (ад Скандынавіі да паўн.-ўсх. Азіі); P. t. alpinus — цэнтральная і паўднёвая Эўропа (ад Альп да паўн. Японіі); P. t. crissoleucus — Урал, паўночная Сыбір і паўночная Манголія.

Біятоп

Вялікія хваёвыя лясы з прымесьсю або перавагай елак. Можна вылучыць 2 тыпы біятопаў: нізінныя на Поўначы арэала (у тайзе), у гушчары, часта вільготным, але зь вялікай колькасьцю мёртвых дрэў, напрыклад пасьля пажару, завалаў або ветраломаў; перадгорныя і горныя лясы (650—1900 м в.у.м.), на схілах гор (у Швэйцарыі), часта пакрытых старым дрэвастоем зь елак.

Гняздо

У дупле парахнеючага або мёртвага дрэва на вышыні 1-6 м над зямлёй, выпадкова вышэй (да 13 м). Подсьціл з парахні. Дыямэтр адтуліны 5-6 см, глыбіня дупла 20-30 см. Памеры гнездавой камэры: шырыня — да 6 см, вышыня — 13-15 см.

Яйкі

4-5 (3-7), крыху падоўжаныя з завостраным вузейшым канцом, белыя, бліскучыя, з далікатнымі порамі. Памеры: 24,5 х 18,5 мм (21,5-28,5 х 16,5-19,5 мм).

Арэал

Галарктыка (акрамя Поўначы і Поўдня); у цэнтральнай і паўдёвай Эўропе толькі лякальна, галоўным чынам у гарах. Лякальна ў паўдёвай Азіі.

Пералёты

Аселы. Узімку качуе на Поўдзень у межах гнездавога арэала, часам адбываюцца невялікія інвазыі, якія даходзяць напрыклад, са Скандынавіі да Даніі і Нямеччыны.

Месца зімовак

У межах гнездавога арэала.

На Беларусі

Нешматлікі на гнездаваньні аселы від.

Крыніцы

license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі

Дзяцел жоўтагаловы: Brief Summary ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages

Жоўтагало́вы дзя́цел (па-лацінску: Picoides tridactylus) — птушка сямейства дзятлавых, распаўсюджаная ў асноўным у лясах Паўночнай Амэрыкі. Два падвіды жывуць у Эўразіі.

license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі