dcsimg

Мянтуз ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages
 src=
Мянтуз звычайны
Lota lota

Мянту́з звыча́йны (па-лацінску: Lota lota) — адзіная прэснаводная рыба сямейства трасковых атраду траскападобных.

Біялёгія

Пашыраны ў рэках і азёрах Эўразіі і Паўночнай Амэрыкі, у плыткіх прыбярэжных водах Балтыкі. У Беларусі жыве ў вадаёмах з халоднай чыстай вадой і камяністым дном, у ямах, пад берагамі. Актыўны ўвосень і зімой, летам упадае ў спячку. Народныя назвы: калека, мень, мянёк. Даўжыня да 1,7 м, маса да 32 кг (у Беларусі да 5 кг). Цела падоўжанае, акруглае, звужанае да хваста, ўкрытае вельмі дробнай луской. Сьпіна зяленаватая або аліўкава-зялёная з чорна-бурымі плямамі і палосамі. Галава шырокая, прыплюснутая. Верхняя сківіца выступае ўперад. На ніжняй сківіцы 1 вусік, 2 вусіка – ля ноздраў. Зубы шматлікія, шчацінкападобныя. Драпежнік. Прамысловае значэньне мае ў Браслаўскіх і Нарачанскіх азёрах.

Кухня

Мяса белае, шчыльнае, без дробных костак, смачнае, дыетычнае (19 % бялку, 0,6 % тлушчу). Далікатэсам лічыцца вялікая тлустая пячонка ментуза (51 – 67 % тлушчу, багатага вітамінамі A і D), у некаторых краінах яе ядуць сырой. Мянтуз асабліва папулярны ў фінскай нацыянальнай кухні, дзе далікатэсам лічыцца і ікра ментуза. Вельмі смачныя юшка з ментуза, смажаны, заліўны мянтуз, пірагі з начынкай з ментуза. Увогуле, ментуза можна гатаваць як траску.

Крыніцы

Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа»

Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svgсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі

Мянтуз: Brief Summary ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages
 src= Мянтуз звычайны
Lota lota

Мянту́з звыча́йны (па-лацінску: Lota lota) — адзіная прэснаводная рыба сямейства трасковых атраду траскападобных.

license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі