Скрыпе́нь (Chamaenerion) — род шматгадовых расьлінаў сямейства Скрыпнёвыя (Onagraceae). Налічвае 14 відаў.
Сустракаецца паўсюдна ва ўмераным клімаце Паўночнага паўшар’я. Расьцё на сухіх пясчаных месцах, па лясных узьлесках, кустоўях, на вырубках, папялішчах. На парушанай тэрыторыі зьяўляецца адным зь першых.
Скрыпень шырокалісты расьце ў паўночных раёнах, у тым ліку ў арктычных і субарктычных абласьцёх Паўночнага паўшар’я.
Найбольш вядомы від — Скрыпень вузкалісны (Chamérion angustifólium), зь якога гатуюць зёлкавы напой.
Дасягае ў вышыню 1—2 м. Лісьце нагадвае лісьце вярбы.
Цьвіце з чэрвеня па верасень.
Род Скрыпень уваходзіць у падсямейства Onagroideae сямейства Скрыпнёвыя (Onagraceae) парадку Міртакветныя (Myrtales).
Род налічвае 14 відаў:
Скрыпень ужываюць у якасьці заспакаяльнага сродку, пры гастрыце, язвавай хваробе.
Маладыя каранёвыя парасткі адварваюць. Карэньне ядуць сырым або вараным. Лісьце сушаць і заварваюць.
Скрыпе́нь (Chamaenerion) — род шматгадовых расьлінаў сямейства Скрыпнёвыя (Onagraceae). Налічвае 14 відаў.