Лясная куніца або жаўтадушка[1] (Martes martes) — від сысуноў зь сямейства куніцавых (Mustelidae). Жыве ў Эўропе і заходніх частках Азіі і засяляе галоўным чынам лясныя мясцовасьці. У адрозьненьне ад сваёй сваячкі каменнай куніцы, лясная куніца пазьбягае людзкіх паселішчаў. Лясная куніца — стэнабіёнтная жывёла, аддае перавагу хваёвым і мяшаным лясам. У гаспадарцы выкарыстоўваецца ў якасьці аб’екту паляваньня[2].
Шэрсьць лясной куніцы мае каштанавы ці цёмна-руды колер з жаўтаватай круглявай гарлавой плямай, якая, у адрозьненьне ад каменнай куніцы, не раздвоеная. Зімовая футра доўная і шаўкавістая, улетку — карацейшая і шорсткая. Цела куніцы прадаўгаватае з адносна кароткімі лапкамі і валасяным покрывам на ступнёх. Хвост даволі доўгі і пухнасты, ягонай функцыяй зьяўляецца захаваньне балянсу пры лазаньні і скаканьні. На галаве ёсьць аблямаваныя жоўтай палоскай трохкутныя вушы, нос у адрозьненьне ад каменных куніцаў цёмны. Даўжыня цела складае ад 45 да 58 см, даўжыня хваста — ад 16 да 28 см, а вага — ад 0,8 да 1,8 кг. Самцы ў сярэднім на 30% цяжэйшыя за самак.
Лясная куніца або жаўтадушка (Martes martes) — від сысуноў зь сямейства куніцавых (Mustelidae). Жыве ў Эўропе і заходніх частках Азіі і засяляе галоўным чынам лясныя мясцовасьці. У адрозьненьне ад сваёй сваячкі каменнай куніцы, лясная куніца пазьбягае людзкіх паселішчаў. Лясная куніца — стэнабіёнтная жывёла, аддае перавагу хваёвым і мяшаным лясам. У гаспадарцы выкарыстоўваецца ў якасьці аб’екту паляваньня.