dcsimg
Image of Obscure Morning Glory
Creatures » » Plants » » Dicotyledons »

Morning Glory Family

Convolvulaceae

Бярозкавыя ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages

Бярозкавыя (Convolvulaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 53 роды і 1660 відаў[1].

Апісаньне

Прадстаўнікі гэтага сямейства — травы або хмызьнякі, часта з малочным сокам. Лісьце чарговае, суцэльнае, простае або складанае, адсутнічае ў паразытычных відаў. Кветкі ў суквецьці або адзіночныя; чашалісьцікаў і пялёсткаў звычайна 5. Плод — каробачка, радзей ягада або арэхападобны. Насеньне звычайна трохкутнае, гладкае або апушанае[2].

Арэал

Распаўсюджаныя ў трапічных, субтрапічных і ўмераных рэгіёнах[3][2].

Крыніцы

  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
  2. ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 30.11.2019 г. (анг.)
  3. ^ Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 30.11.2019 г. (анг.)
license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі

Бярозкавыя: Brief Summary ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages

Бярозкавыя (Convolvulaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 53 роды і 1660 відаў.

license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі