dcsimg

Жаба азёрная ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages

Жаба азёрная (Rana ridibunda) — земнаводнае сямейства сапраўдных жаб.

Апісаньне

Даўжыня цела 6—13 см, маса да 200 г. Цела падоўжанае, морда авальная, крыху завостраная. Зьверху цела афарбавана ў буравата-зялёны колер розных адценьняў зь цёмнымі плямамі. Уздоўж галавы і хрыбта ў большасьці асобін (да 90%), якія пашыраны ў Беларусі, праходзіць сьветлая паласа рознай ступені выразнасьці. Ніжняя частка цела афарбавана ў брудна-белы або зьлёгку жаўтаваты колер, у большасьці выпадкаў са шматлікімі цёмнымі, часам чорнымі плямамі. Вочы ярка-залацістага колеру. Лічынка-апалонік, сьветла-аліўкавай афарбоўкі, грушападобнай формы.

Гэта самы буйны від сярод земнаводных Палеарктыкі. Трапляюцца гіганты даўжынёй да 17 см. Саміцы звычайна буйнейшыя за самцоў.

Літаратура

  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. Мн., БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
  • Пікулік М. М. Навошта нам амфібіі? — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. ISBN 5-343-00383-4
  • Пикулик М. М. Земноводные Белоруссии. — Мн.: Наука и техника, 1985.
  • Пикулик М. М. Знакомые незнакомцы: Об амфибиях Белоруссии. — Мн.: Наука и техника, 1981.

Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svgсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі

Жаба азёрная: Brief Summary ( Belarusian )

provided by wikipedia emerging languages

Жаба азёрная (Rana ridibunda) — земнаводнае сямейства сапраўдных жаб.

license
cc-by-sa-3.0
copyright
Аўтары і рэдактары Вікіпедыі