Ры́бы (па-лацінску: Pisces) — надкляса водных жывёлаў, для якіх характэрнае жабравае дыханьне на ўсіх этапах постэмбрыянальнага разьвіцьця арганізму. Рыбы маюць нясталую тэмпэратуру цела, адно кола кровазвароту, дзьвюхкамэрнае сэрца, скура (як правіла) пакрытая лускай. Рыбы зьяўляюцца разьдзельнаполымі. Вядомыя з часоў дэвону[1]. Самымі раньнімі арганізмамі, якіх можна аднесьці да рыбаў, былі хордавыя зь мяккім целам, якія ўпершыню зьявіліся ў пэрыяд кембру. Не зважаючы на тое, што ў іх бракавала сапраўднага хрыбетніку, яны валодалі хордай, якая дазваляла ім быць больш спрытнымі, чым іх бесхрыбтовыя браты. Рыбы працягвалі разьвівацца ў эпоху палеазою, атрымаўшы шырокую разнастайнасьць. Шмат рыбаў палеазою атрымалі праз эвалюцыю зьнешні панцыр, які абараняў іх ад драпежнікаў. Першая рыба з сківіцамі зьявілася ў сылюрскі пэрыяд, пасьля чаго многія зь іх, як то акулы, сталі грознымі марскімі драпежнікамі, а ня проста здабычай суставаногіх. Большасьць рыбаў ёсьць эктатэрмічнымі, то бок халоднакроўнымі, што дазваляе тэмпэратуры іхняга цела зьмяняцца ў залежнасьці ад зьмены тэмпэратуры навакольнага асяродзьдзя, але некаторыя буйныя рыбы, як то белая акула і тунец, могуць мець больш высокую тэмпэратуру цела[2][3].
Рыбы маюць зносіны паміж сабой у падводных умовах з дапамогай акустычнай камунікацыі. Акустычная камунікацыя ўключае ў сябе перадачу акустычных сыгналаў ад адной асобіны да іншай. Такія зносіны паміж рыбамі часьцей за ўсё маюць месца ў кантэксце кармленьня, нападаў драпежнікаў і заляцаньняў[4]. Гукі, якія выпускаюць рыбы, могуць вар’іравацца ў залежнасьці ад віду жывёліны і раздражняльніка. Гукі могуць стварацца праз хуткія рухі касьцяной сыстэмы альбо праз маніпуляцыю адмысловымі ворганамі, як то плавальны пузыр[5].
Рыбы багата ў большасьці вадаёмаў сьвету. Іх можна сустрэць практычна ва ўсіх водных асяродзьдзях, як то ад высокіх горных патокаў струменяў да бездані і нават абісальных зонаў самых глыбокіх акіянаў, аднак, яшчэ ніводны від дагэтуль не зафіксаваны ў самых глыбокіх месцах плянэты. З 33,6 тысяч апісаных відаў рыба мае найбольшую разнастайнасьць відаў, чым любая іншая група хрыботовых жывёлаў[6].
Цэнтральная нэрвовая сыстэма прадстаўлена млечам і галаўным мозгам, пэрыфэрычная — нэрвамі. Млеч знаходзіцца ў сьпінна-мазгавым канале хрыбетніка. Галаўны мозаг складаецца, як правіла, з 5 аддзелаў: пярэдняга, сярэдняга, прамежкавага, прадаўгаватага мозгу і мозачку. Рыбы звычайна маюць малы галаўны мозаг адносна памеру свайго цела ў параўнаньні зь іншымі хрыбетнымі. Гэтак у рыбаў маса мозгу ў пятнаццаць разоў меншая за масу галаўнога мозгу птушкі або сысуна аналягічнага памеру[7]. Аднак, усё ж такі некаторыя рыбы маюць параўнальна вялікі мозаг, у першую чаргу мармірыды і акулы, якія маюць мазгі прыблізна такой жа прапорцыі да масы цела, як птушкі і торбачнікі[8].
Праз шырокую разнастайнасьць рыбаў у розных іхных відаў маюцца розныя тыпы размнажэньня, як то дзьвюхплоцевае, гермафрадытызм, гнагенэз. Акрамя трох тыпаў размнажэньня існуюць тры адрозьненьні ў кожным зь іх, як то варта вылучыць яйканараджэньне, яйкажыванараджэньне ды жыванараджэньне.
— сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Ры́бы (па-лацінску: Pisces) — надкляса водных жывёлаў, для якіх характэрнае жабравае дыханьне на ўсіх этапах постэмбрыянальнага разьвіцьця арганізму. Рыбы маюць нясталую тэмпэратуру цела, адно кола кровазвароту, дзьвюхкамэрнае сэрца, скура (як правіла) пакрытая лускай. Рыбы зьяўляюцца разьдзельнаполымі. Вядомыя з часоў дэвону. Самымі раньнімі арганізмамі, якіх можна аднесьці да рыбаў, былі хордавыя зь мяккім целам, якія ўпершыню зьявіліся ў пэрыяд кембру. Не зважаючы на тое, што ў іх бракавала сапраўднага хрыбетніку, яны валодалі хордай, якая дазваляла ім быць больш спрытнымі, чым іх бесхрыбтовыя браты. Рыбы працягвалі разьвівацца ў эпоху палеазою, атрымаўшы шырокую разнастайнасьць. Шмат рыбаў палеазою атрымалі праз эвалюцыю зьнешні панцыр, які абараняў іх ад драпежнікаў. Першая рыба з сківіцамі зьявілася ў сылюрскі пэрыяд, пасьля чаго многія зь іх, як то акулы, сталі грознымі марскімі драпежнікамі, а ня проста здабычай суставаногіх. Большасьць рыбаў ёсьць эктатэрмічнымі, то бок халоднакроўнымі, што дазваляе тэмпэратуры іхняга цела зьмяняцца ў залежнасьці ад зьмены тэмпэратуры навакольнага асяродзьдзя, але некаторыя буйныя рыбы, як то белая акула і тунец, могуць мець больш высокую тэмпэратуру цела.
Рыбы маюць зносіны паміж сабой у падводных умовах з дапамогай акустычнай камунікацыі. Акустычная камунікацыя ўключае ў сябе перадачу акустычных сыгналаў ад адной асобіны да іншай. Такія зносіны паміж рыбамі часьцей за ўсё маюць месца ў кантэксце кармленьня, нападаў драпежнікаў і заляцаньняў. Гукі, якія выпускаюць рыбы, могуць вар’іравацца ў залежнасьці ад віду жывёліны і раздражняльніка. Гукі могуць стварацца праз хуткія рухі касьцяной сыстэмы альбо праз маніпуляцыю адмысловымі ворганамі, як то плавальны пузыр.
Рыбы багата ў большасьці вадаёмаў сьвету. Іх можна сустрэць практычна ва ўсіх водных асяродзьдзях, як то ад высокіх горных патокаў струменяў да бездані і нават абісальных зонаў самых глыбокіх акіянаў, аднак, яшчэ ніводны від дагэтуль не зафіксаваны ў самых глыбокіх месцах плянэты. З 33,6 тысяч апісаных відаў рыба мае найбольшую разнастайнасьць відаў, чым любая іншая група хрыботовых жывёлаў.